Краязнаўчае падарожжа па Бялыніцкім раёне

Источник материала:  

Краязнаўчае падарожжа па Бялыніцкім раёнеПабачыла свет кніга "Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік". Гэта творчы праект рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю", над якім тры гады працавалі мясцовыя журналісты і краязнаўцы.

У энцыклапедычны даведнік увайшлі звесткі пра знакамітых ураджэнцаў раёна, знакавыя падзеі ў яго гісторыі, вядомыя мясціны і самыя розныя помнікі. На вокладцы — цудатворны абраз Бялыніцкай Божай Маці, знакаміты мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля і старажытная выява чалавечка з крыжамі на адным з каменных валуноў паблізу вёскі Заазер'е.

Цікавыя артыкулы для кнігі напісалі бібліятэкары Ала Войлакава, Ірына Траццякова і Людміла Усава, ветэран педагагічнай працы Васіль Цыркуноў, галоўны рэдактар раённай газеты Міхась Карпечанка і журналіст Віктар Сухараў. Творчая група, якая стварала кнігу, таксама аддае даніну памяці краязнаўцам Міхаілу Радоўскаму і Уладзіміру Серыкаву.

Кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы прадпрыемстваў Бялыніцкага раёна — ПМК № 241, ПМК № 83 "Водбуд", сельскіх гаспадарак "Ількавічы" і "Кудзін", "Калгаса "Радзіма" і "Калгаса імя Заслонава", раённага спажывецкага таварыства.

Ілона Іванова.

←Сёлета ад укусаў шалёных жывёлаў на Гомельшчыне пацярпелі 150 чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика