БРСМ і РГА "Белая Русь" адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні кіраўнічых кадраў

Источник материала:  

Пра гэта ўчора на брэсцкім абласным адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае БЕЛТА.

"БРСМ мы разглядаем як правапераемніка камсамола. Гэты досвед губляць нельга, неабходна захоўваць яго станоўчыя традыцыі, не прывязваючыся да таго, што ён камуністычны ці камсамольскі..." Паводле яго слоў, фарміраванне перспектыўнага кадравага рэзерву — няпростая задача. Перш за ўсё, важна, каб чалавек зарэкамендаваў сябе як высакакласны спецыяліст у сваёй сферы, заслужыў павагу калег. Пры гэтым маладым людзям, якія нацэльваюць сябе на дзяржслужбу, неабходна даць магчымасць праявіць сябе ў гаспадарчай, ідэалагічнай або палітычнай сферах, атрымаць досвед арганізацыйнай, прапагандысцкай працы. А гэта значыць, што яны павінны быць у сістэме моладзевай арганізацыі, грамадскім аб'яднанні, партыі. "Такія прынцыпы ўладкавання грамадства ва ўсім свеце, гэта так і ў нас. Але мы павінны ўладкоўваць наша грамадства ў адпаведнасці з нашымі традыцыямі, асаблівасцямі".

Абмяжоўваць доступ у інтэрнэт не будуць

"Закрываць інтэрнэт, абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў няма ніякай неабходнасці. Інтэрнэт — гэта новая культура сучаснага грамадства, якая нясе ў сабе шмат важнага і каштоўнага", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. У той жа час у сябе ў краіне мы павінны выхоўваць культуру карыстання інтэрнэтам. "Гэта вельмі складана. Але мы павінны прыйсці да разумення таго, што на працоўным месцы інтэрнэт не павінен адцягваць ад працы, карыстанне інтэрнэтам павінна быць абмежавана тымі задачамі, якія вырашае канкрэтны спецыяліст, або ва ўстанове адукацыі прадугледжвае адукацыйны працэс. У дадзеным выпадку мы элементарна павінны навучыцца лічыць нашы грошы і не дапускаць злоўжыванняў. Пры гэтым дома карыстальніку інтэрнэту павінны быць прадастаўлены ўсе магчымасці гэтага рэсурсу". Інтэрнэт неабходна больш шырока выкарыстоўваць у сферы распаўсюджвання дзяржаўнай ідэалогіі, нацыянальнай культуры...

←Сёлета ад укусаў шалёных жывёлаў на Гомельшчыне пацярпелі 150 чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика