На Віцебшчыне 136 рэпетытараў і 80 тамадоў
Паводле інфармацыі Віцебскай абласной падатковай інспекцыі, у Прыдзвінскім краі больш за чатыры тысячы грамадзян ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
З пачатку года яны ў якасці адзінага падатку разам выплацілі больш як 1,1 мільярда рублёў. Безумоўна, гэта немалыя паступленні ў бюджэт.
Большасць з такіх прадпрымальных людзей (3,5 тысячы чалавек) рэалізуюць тавары на рынках. Для параўнання: толькі 225 вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Тых, хто легальна аказвае рэпетытарскія паслугі, — 136. Каля васьмідзесяці чалавек, якія выплачвалі адзіны падатак, музыкі і тамады на вяселлях, а таксама фатографы. Больш за шэсцьдзясят прадаюць катоў і сабачак, якіх разводзяць дома.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.