Супрацоўнік ААТ "Шклозавод "Нёман" затрыманы пры атрыманні хабару

Источник материала:  

Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці спыніла карупцыйную дзейнасць службовай асобы ААТ "Шклозавод "Нёман", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УКДБ. За ўзнагароджанне ў памеры Br70 млн спецыяліст шклозавода пры закупцы абсталявання лабіраваў інтарэсы аднаго з прадпрыемстваў Гомеля. Яго проціпраўныя дзеянні былі задакументаваны ў выніку прынятых сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў упраўленняў КДБ па Гродзенскай і Гомельскай абласцях. Службовая асоба была затрымана каля адміністрацыйнага будынка шклозавода з доказамі злачынства ў момант атрымання першай часткі хабару ў памеры Br35 млн.

Затрыманаму прад'яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. За гэта прадугледжана пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

←Сёлета ад укусаў шалёных жывёлаў на Гомельшчыне пацярпелі 150 чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика