Цуды? Былі і будуць!
06.10.2011
—
Новости Общества
Стала вядома, якія мясціны Беларусі выклікаюць найбольшае захапленне яе грамадзян і гасцей краіны
Пра тое, што Бацькаўшчына багатая на ўсялякія дзівосы, ведаюць многія. А наведвальнікі сайта “Народнай газеты” шляхам інтэрнэт-галасавання вызначылі і сем цудаў Беларусі. Ды перш чым чытаць гэтую заметку далей, паспрабуйце самі вызначыць: што ж найбольш дзівоснае вы ведаеце?
Паспрабавалі? А цяпер — версія чытачоў выдання. У спіс сямі цудаў Беларусі, лічаць яны, варта аднесці Белавежскую пушчу, Бабруйскую крэпасць, Брэсцкую крэпасць, касцёл у вёсцы Будслаў, Мірскі замак, возера Нарач, Сафійскі сабор у Полацку. Варта дадаць, што ўдзел у галасаванні прынялі сотні тысяч наведвальнікаў сайта з Беларусі, а таксама з-за мяжы.
Дарэчы, сем цудаў Беларусі ў маштабах краіны выбіралі ўпершыню. Хоць аднайменны праект “Народная газета” рэалізуе на сваіх старонках і на сайце ўжо трэці год. За гэты час чытачы мелі магчымасць больш пільна прыгледзецца да ўнікальных аб’ектаў прыроды, культуры, архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны ўсіх раёнаў Беларусі. Увогуле ж “Народная газета” рэалізавала праект “Сем цудаў Беларусі” сумесна з аблвыканкамамі, грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”, была падтрымка з боку Мінпрыроды, райвыканкамаў, рэдакцый райгазет. Між іншым, у 2010 годзе гэты праект быў удастоены Гран-пры Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара” ў намінацыі “Лепшы творчы праект года сярод рэспубліканскіх выданняў”.