Пры жаданні...

Источник материала:  

У Баранавічах доўгі час не дазвалялася прадаваць малако ад сваёй каровы. Санітарная служба горада лічыла, што ад яго большая шкода, чым ад гарэлкі ці цыгарэт. Вясковага чалавека на кірмаш "Палескі" з малочнымі прадуктамі не пускалі, і людзі прадавалі іх, азіраючыся па баках, расклаўшы на зямлі ці з рук.

Пры жаданні...

"Звязда" пісала пра гэтую сітуацыю. Не ведаю, ці чыталі той артыкул на мясцовым узроўні. Але праз дарогу ад рынка, на якім прадаецца сельгаспрадукцыя, паставілі сталы, і цяпер кабеты па выхадных прадаюць тут малако, масла, тварог, яйкі...

Задаволены прадаўцы і пакупнікі, якіх, дарэчы, хапае. А гарадская ўлада зрабіла добрую справу. Напэўна, падобныя праблемы і павінны вырашацца такім чынам — на карысць людзей.

Сымон Свістуновіч.

←Демактивист Леонтий Чипурных осужден на пять суток ареста за листовки о Народном собрании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика