Чэргі ў... дамы-інтэрнаты

Источник материала:  

На Віцебшчыне, дзе самая вялікая колькасць дамоў-інтэрнатаў (15), існуюць чэргі сярод тых, хто мае патрэбу пражывання ў іх. Агульнае "насельніцтва" інтэрнатаў — звыш 3,3 тысячы чалавек. У інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю, якіх у вобласці 9, чарга каля 130 чалавек, агульнага тыпу — каля сарака. Дарэчы працягласць жыцця ў такіх установах у сярэднім на ўзроўні 80 гадоў, што параўнальна больш, чым сярод пенсіянераў, якія жывуць дома. Спецыялісты лічаць мэтазгодным прадугледзець на заканадаўчым узроўні магчымасць стварэння недзяржаўных дамоў-інтэрнатаў. Каб дзеці састарэлых плацілі за пражыванне і догляд за іх бацькамі. Зараз з пенсійных рахункаў жыхароў інтэрнатаў здымаецца 90 працэнтаў ад пенсіі штомесяц, і гэтыя грошы ідуць на аплату паслуг інтэрнатаў. Камерцыйныя інтэрнаты з больш прывабнымі ўмовамі жыцця вельмі запатрабаваныя. І нямала знайшлося б ахвотных пасяліць там састарэлых бацькоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Демактивист Леонтий Чипурных осужден на пять суток ареста за листовки о Народном собрании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика