На выхадныя дажджы і пахаладае
05.10.2011
—
Новости Общества
Паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
У сераду паветра з Атлантыкі прынясе да нас невялікія дажджы. Тэмпература ад 12 на поўначы да 19 градусаў на поўдні краіны.
А вось у чацвер мы апынёмся і ўвогуле ў цёплай частцы цыклона са Скандынавіі. Будзе амаль без ападкаў. Уначы 5—10, удзень — да 14—20. Ужо ў пятніцу ўдзень паўсюдна кароткачасовыя дажджы, а магчыма, і навальніцы. Пахаладае. Уначы чакаецца 7—13, удзень — 10—17 цяпла. У выхадныя пахаладае яшчэ мацней. У суботу ў многіх раёнах, а ў нядзелю месцамі зноў дажджы.У суботу ўначы 3—10, удзень — 8—15. Уначы ў нядзелю стане ўжо 2—10 цяпла (на тарфяніках Палесся магчымыя замаразкі да 0 мінус 3), удзень — 9—15.
Сяргей КУРКАЧ.