Мінскія штрафстаянкі перапоўнены!
Мінскія штрафстаянкі перапоўнены!
У замкнутым крузе спрабаваў разабрацца Якаў Бута.
"Мерседэс" прадстаўнічага класа - ўжо пятая рыба ў сённяшнім улове Яўгена. Ён працуе на машыне з поўнай пагрузкай. Кажа, кліентаў столькі, што нават адпачыць няма часу. З-за аўтамабільнага буму, парковак у Мінску катастрафічна не хапае. Машыны прыходзіцца ставіць у неналежных месцах.
(Яўген Патапкін, вадзіцель ДВА "Гаррэмаўтадар" Мінгарвыканкама)
Па словах Яўгена, усё часцей даводзіцца забіраць дарагія машыны. Гэтая - нахабна стаяла на тратуары ля Crown Plaza. Трактарам не возьмеш - можна падрапаць. Але і ў вадзіцеля з поўнай пагрузкай сёння першы "залёт".
Пагнуў ніпель і кола спусціла. Прыйдзецца развітацца са значнай часткай зарплаты.
(Уладзімір Юраў, інжынер ДАІ)
На сталічных штрафстаянках расце колькасць і кінутых аўтамабіляў. Часцей за ўсё гэта аварыйныя. На самых дарагіх сталічных паркоўках адзін дзень абыходзіцца ў сярэднім 50 тысяч.
(Уладзімір Юраў, інжынер ДАІ)
Сёння ў Мінску ўсяго сем невялікіх штрафстаянак. Усе - прыватныя. Улічваючы тое, што кошт паркоўкі на іх у разы вышэйшы, чым на звычайнай паркоўцы, гэта даволі прыбытковы бізнес. Таму ў сталіцы збіраюцца адкрыць яшчэ некалькіх паркінгаў для штрафнікоў.