"Сялянская хата ўсім багата"

Источник материала:  

"Сялянская хата ўсім багата"У Полацкім раёне ў аграрным гарадку Гараны адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага конкурсу-праекта "Уладар сяла". Сярод арганізатараў — Віцебскі абласны камітэт БРСМ. Цікава, што менавіта на Віцебшчыне зарадзіўся гэты цяпер ужо добра вядомы ва ўсёй краіне праект. Было гэта ў 2007 годзе ў Глыбоцкім раёне, і потым конкурс заслужана атрымаў рэспубліканскі статус.

Свята ў аграрным гарадку распачалося з "прэзентацыі" сямейных куточкаў "Сялянская хата ўсім багата".

Удзельнікі змагаліся ў конкурсе па колцы (на хуткасць) дроў. Пры гэтым з іх трэба было скласці слова "сям'я".

Мужчыны прадэманстравалі майстэрства аратых і касцоў.

Вельмі яскравым аказаўся конкурс сямейных "візітак", у якім і бацькі, і дзеці паказалі свае таленты.

Пераможцам стала дружная сям'я з Міёрскага раёна. Наталля і Уладзімір Кабякі цяпер будуць прадстаўляць Прыдзвінскі край у рэспубліканскім фінале конкурсу, які пройдзе ў Маладзечне ў рамках рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2011".

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Полацкі раён.

←Возможности самостоятельного проживания инвалидов обсуждают на международном семинаре в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика