У Беластоку распачаўся суд над беларускім гвалтаўніком-педафілам
20.09.2011 19:06
—
Новости Общества
У Беластоку распачаўся суд над беларускім гвалтаўніком-педафілам
ЕўрарадыёЗа згвалтаванне 14-гадовай і спробы згвалтавання 11 і 17-гадовых дзяўчынак беларусу пагражае 15 гадоў турмы.

Аб гэтым паведамляе “Kurier Poranny”. Суд над беларусам распачаўся 20 верасня. Сваіх ахвяраў Аляксандр М. шукаў на аўтобусных прыпынках на ўскраінах Беластоку, дзе яны ў адзіноце чакалі аўтобуса. 39-гадовы беларус сілай зацягваў дзяўчынак у машыну і завозіў у лес, дзе прынамсі адну з іх згвалтаваў.
Першы напад на 14-гадовую дзяўчынку адбыўся вясной 2010 года. Некалькі месяцаў пазней Аляксандр паспрабаваў згвалціць дзвюх іншых дзяўчынак. Аднак, на шчасце, ім удалося ўцячы. Старэйшая з іх запісала нумары аўтамабіля беларуса. Па іх гвалтаўніка і знайшла паліцыя. Беларус са снежня мінулага года знаходзіцца за кратамі. Аляксандр кажа, што ён проста хацеў падвезці дзяўчынак і не прапаноўваў ім сэкс. Эксперты-сэксолагі аднак выявілі, што абвінавачваны мае схільнасці да педафіліі. Польская пракуратура вызначыла, што беларус прыязджаў у Беласток за пакупкамі.