Некаторыя магілёўскія крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі
19.09.2011 15:21
—
Новости Общества
Некаторыя магілёўскія крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі
gorad.byУ Магілёве, у прыватнасці у некаторых прадуктовых крамах гандлёвай сеткі "Квартал", аб'ява каля касы са спасылкай на пастанову адміністрацыі папярэджвае аб такіх абмежаваннях.
Распараджэнне № 193 ад 30 жніўня 2011 года, заўважанае gorad.by у краме "Квартал" па бульвары Непакораных у Магілёве, прадугледжвае наступныя абмежаванні набыцця тавараў:
• вагавы тавар – не больш за 3 кілаграмы аднаго віда прадукцыі на адны рукі;
• адзінкавы тавар – не больш за 5 адзінак аднаго віда прадукцыі на рукі.
Крамы могуць прымаць такія рашэнні
Як патлумачыў gorad.by старшыня ўпраўлення гандлю і паслугаў Магілёўскага гарвыканкама Ігар Журун, дадзеныя пастановы – уласныя ініцыятывы ганлёвых прадпрыемстваў і адміністрацыі крамаў, якія, аналізуючы сітуацыю руху продажу тавараў у мэтах недапушчэння іх дыфіцыту, і прымаюць такія рашэнні.

Ці адбілася на пакупніках?
Gorad.by апытаў некалькі пакупнікоў крамы "Квартал", дзе была заўважана таблічка з нагадваннем пра нормы водпуску тавараў.
Gorad.by: Як вы ставіцеся да абмежавання?
Уладзімір Мацькоў (пакупнік): "Честно говоря, впервые слышу про это ограничение".
Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): "Первый раз слышу".
Gorad.by: Ці адбілася на вас як-небудзь абмежаванне куплі?
Уладзімір Мацькоў (пакупнік): "Никак не отразилось".
Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): "Не слышала, не знала и никак не отразилось".
Цікавостка ў тэму
У Брэсцкай вобласці ў сярэдзіне лета - у пік попыту на харчовыя тавары – было прададзена за некалькі дзён 800 тон солі. Дагэтуль месячны аб'ём продажу солі складаў 10 тон. Гэта значыць, што за некалькі дзён аб'ём продажу перавысіў сярэднемесячную норму ў 80 разоў.