Валюты на сацыяльна значныя мэты па афіцыйным курсе больш не будзе?

Источник материала:  

Рынкавы курс 16 верасня:

Долар ЗША — 8480 беларускіх рублёў;

Еўра — 12140 беларускіх рублёў;

Расійскі рубель — 294 беларускія рублі.

Учора прэс-служба "Беларусбанка" апублікавала прэс-рэліз, згодна з якім найбуйнейшы беларускі банк вырашыў, што "неабходнасць продажу валюты на сацыяльныя мэты ў рынкавых умовах адпала".

"Ва ўмовах пераходу да раўнаважнага курсу замежнай валюты, адкрыцця дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы, усталявання абменных курсаў ААТ "АСБ Беларусбанк" (згодна з рэкамендацыямі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) з улікам курсаў, якія склаліся на таргах БВФБ, а таксама ва ўмовах адсутнасці ажыятажнага попыту з боку насельніцтва на замежную валюту, банк не бачыць мэтазгоднасці ў далейшым ажыццяўленні продажу замежнай валюты фізічным асобам на сацыяльна значныя мэты", — паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Начальнік прэс-службы "Беларусбанка" Ларыса Грынько растлумачыла: "Банк лічыць, што набыць валюту цяпер можна ў свабодным продажы, зыходзячы з аб'ёмаў валюты, якую здае насельніцтва. Аднак усе раней пададзеныя заявы фізічных асоб будуць разгледжаны банкам. Заяўнікам дадуць магчымасць набыць валюту, але ўжо па новым курсе".

Па каментар карэспандэнт "Звязды" звярнуўся таксама ў Нацыянальны банк. Ва ўпраўленні інфармацыі паведамілі, што зараз кожны банк сам вырашае, ці працягваць яму скупку і продаж валюты на сацыяльна значныя мэты: "Ніякіх рэкамендацый ад Нацбанка няма і не будзе. Банкі зараз працуюць свабодна. Ды і ў цяперашніх умовах наяўнай валюты і так хапае", — падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка. Сапраўды, па папярэдніх аператыўных звестках, 14 верасня банкамі было куплена 3,2 млн долараў ЗША, 0,4 млн еўра, 31,7 млн расійскіх рублёў, а 15 верасня — 14,2 млн долараў, 2 млн еўра і 118,2 млн расійскіх рублёў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Боевым действиям на оборонительных рубежах обучаются войска на первом этапе учений "Щит Союза"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика