Выплата дапамогі пачнецца пасля 20 верасня

Источник материала:  

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі непрацуючым пенсіянерам і атрымальнікам дапамог у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пачнецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пасля 20 верасня. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА намеснік міністра працы і сацабароны Валянціна Каралёва.

Дапамога ў памеры Br500 тыс. будзе выплачана непрацуючым атрымальнікам пенсій (незалежна ад яе памеру) — 1 млн 847,7 тыс. чалавек. Дзеянне ўказа распаўсюджваецца і на атрымальнікаў дапамог. Гэта людзі, якія атрымліваюць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (308,3 тыс.), па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і якія атрымліваюць дапамогі на дзіця, інфіцыраванае ВІЧ (11,9 тыс. чалавек), а таксама дапамогі па доглядзе інваліда І групы, састарэлага, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту, мае патрэбу паводле заключэння МРЭК або дзяржарганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе (39,5 тыс. чалавек). Дапамога не будзе выплачана тым, хто на 1 верасня бягучага года знаходзіўся на дзяржзабеспячэнні, у месцах пазбаўлення волі, а таксама пенсіянерам, якія атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах. Пры адсутнасці ў чалавека магчымасці атрымаць дапамогу ў верасні з-за асабістых абставін яна будзе выплачана яму ў кастрычніку.

←Боевым действиям на оборонительных рубежах обучаются войска на первом этапе учений "Щит Союза"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика