Залежнасць ад імпарту можна скараціць у два разы

Источник материала:  

Учора адбылося пасяджэнне прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пытанні імпартазамяшчэння. Прэм'ер-міністр Беларусі расказаў журналістам пра сітуацыю з замяшчэннем імпарту ў нашай краіне.

"Сёння імпартазамяшчэнне ўжо з катэгорыі эканамічнай пераходзіць у палітычную, таму што за сабою цягне цэлы шэраг іншых праблем: устойлівасць курсу нацыянальнай валюты, плацежны баланс і ў цэлым пытанні, звязаныя з эканамічным развіццём краіны", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Аднак ён падкрэсліў, што не ставіцца задача аб пагалоўным імпартазамяшчэнні, таму што гэта можа паўплываць на ўзровень канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі. "Усё павінна быць абгрунтавана, — зазначыў прэм'ер і дадаў: — Мы можам зменшыць імпартазалежнасць у два разы. І гэта рэальна. Без страты канкурэнтных якасцяў".

Падрабязнасці — у наступным нумары "Звязды".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Боевым действиям на оборонительных рубежах обучаются войска на первом этапе учений "Щит Союза"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика