Устаноўлены на біржы курс валюты астудзіць спекуляцыйна настроеных прадаўцоў

Источник материала:  

Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня праўлення ЗАТ "Банк ЗГБ" Уладзімір Іваноў.

"Устаноўлены курс беларускага рубля адкрыў рынак, даў нам арыенцір, — лічыць банкір. — Гэта той арыенцір, які павінен крыху астудзіць спекуляцыйна настроеных прадаўцоў".

Яшчэ адно меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала БТ старшыня праўлення МТБ-банка Андрэй Жышкевіч. "Калі банкі пераканаюцца, што на дадатковай сесіі яны змогуць купляць сродкі для падмацавання абменных пунктаў ужо за кошт уласных сродкаў, яны будуць здольны прадаваць валюту", — лічыць ён.

БЕЛТА.

←Как из простых белорусских пацанов получились террористы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика