Начныя замаразкі на глебе магчымы ў бліжэйшыя выхадныя

Источник материала:  

У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя ўначы магчымы замаразкі на глебе да нуля — мінус 2 градусаў, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя выхадныя рост атмасфернага ціску аслабіць уплыў цыклону і ўлада над надвор'ем паступова пяройдзе да антыцыклону. Дажджы спыняцца, сціхне вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-8 градусаў. У ноч на суботу на тарфяніках Палесся, а ў нядзелю месцамі па рэспубліцы на глебе чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў.

Тэмпература паветра ў суботу складзе ад 12 градусаў на паўночным усходзе Віцебскай вобласці да 19 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. У нядзелю чакаецца змена паветраных мас, паўночна-заходні вецер зменіцца паўднёвым і на Беларусь пачне распаўсюджвацца цёплае паветра з поўдня Еўропы. Пад абаронай антыцыклону ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай у нізкіх мясцінах, а таксама паблізу вадаёмаў згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, месцамі на глебе слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе 15-22, а на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да 24.

У панядзелак і аўторак у многіх раёнах захаваецца сухое надвор'е. Цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 5 градусаў на ўсходзе краіны да 13 градусаў на захадзе рэспублікі. Днём будзе 17-24 градусы цяпла, што на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

←Как из простых белорусских пацанов получились террористы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика