ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Пра гэта паведамляе Pakіstan Observer.
Выратавальнікам не хапае адмысловых сродкаў і людзей на правядзенне аперацый, што выліваецца ў акцыі пратэсту з боку насельніцтва. Так, 14 верасня група з 80 чалавек перакрыла дарогу ў Хайдэрабад, патрабуючы ад улад Пакістана дадатковай дапамогі. У выніку стыхійнага бедства ў правінцыі Сінд загінулі 226 чалавек, сярод якіх 34 дзіцяці. Усяго ад паводкі пакутавалі 5,3 мільёна чалавек у розных правінцыях краіны, больш за мільён дамоў было разбурана. Вераснёвая паводка на поўдні Пакістана стала прычынай згубы значнай часткі ўраджаю, а таксама справакавала эпідэмію ліхаманкі Дэнге.
У Японіі адбыўся магутны землятрус15 верасня ў паўночна-ўсходняй вобласці Японіі адбыўся землятрус магнітудай 6,2. Штуршкі адчуваліся і ў Токіа, які знаходзіцца ў суседняй прэфектуры. Там пахіснулася некалькі будынкаў, аднак небяспекі цунамі не было.
Звестак пра пацярпелых ці разбурэнні не паступала. Такійская энергетычная кампанія заяўляе, што землятрус не прычыніў ніякай шкоды ядзернаму рэактару на "Фукусіме-1", які пацярпеў ад землятрусу і цунамі 11 сакавіка.
На пароме ў Нарвегіі загінулі два чалавекіУчора на борце нарвежскага парома "Нурлюс" адбыўся моцны пажар. Двое членаў экіпажа загінулі, яшчэ чатыры чалавека згінулі без вестак.
12 чалавек пацярпелі. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцы з апёкамі і атручваннем угарным газам. Як мяркуецца, узгаранне адбылося ў адсеку рухавікоў. З 227 пасажыраў каля ста чалавек змагло эвакуіраваць яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў, якія адбуксіравалі падпаленае судна да горада Алесун на захадзе краіны. Астатнія людзі, якія знаходзіліся на борце, пакінулі судна ўжо ў порце.
Еўрапейцы мільёнамі тон выкідваюць ежу
Ў Еўропе штогод выкідваецца на звалку амаль 90 мільёнаў тон ежы. Прычым вялікую частку прадуктаў харчавання адпраўляюць ва ўтыль звычайныя грамадзяне.
Такія вынікі дало даследаванне, праведзенае Еўракамісіяй. Як высветлілася, кожны грамадзянін Еўрапейскага саюза штогод выкідвае на звалку ў сярэднім 179 кілаграмаў гародніны, садавіны, мяса і іншых харчовых тавараў. Калі канкрэтызаваць вынікі даследавання, становіцца ясна, што асноўная віна за неашчаднае выкарыстанне прадуктаў ляжыць на простых еўрапейцах, на якіх прыпадае 42% выкінутай ежы. Прычым 39% выкінутых прадуктаў аказваюцца ў смецці прадпрыемстваў-вытворцаў і 14% — у смецці буйных прадуктовых крам. Яшчэ 5% дадаюць дробныя прадуктовыя крамы.
Эксперты бачаць прычыны такой высокай колькасці выкінутай ежы ў залішняй вытворчасці прадуктаў харчавання, іх няправільным захоўванні, а таксама ў залішняй марнатраўнасці спажыўцоў пры вядзенні гаспадаркі. Акрамя таго, еўрапейцы — занадта прыдзірлівыя пакупнікі. Некаторыя партыі бульбы ці таматаў, напрыклад, не разыходзяцца з прылаўкаў толькі таму, што пакупнікам не падабаюцца форма ці колер прадуктаў, адзначаецца ў даследаванні.