Беларуска, якая падчас тэракта 9/11 знаходзілася ў адной з вежаў WTC: "А пасля будынак склаўся як картачны домік"
11.09.2011 11:59
—
Новости Общества
Беларуска, якая падчас тэракта 9/11 знаходзілася ў адной з вежаў WTC: "А пасля будынак склаўся як картачны домік"
11 верасня 2001 года адбыўся тэракт у Нью-Ёрку. "НН" размаўляе з беларускай, якая падчас тэракта знаходзілася ў вежах, але здолела ўратавацца.
10 гадоў таму ў Нью-Ёрку адбыўся адзін з найбуйнейшых тэрактаў у гісторыі свету — два самалёты, захопленыя тэрарыстамі, ўрэзаліся ў будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра. Тады ў Нью-Ёрку загінула 2606 чалавек. "НН" паразмаўляла з былой жыхаркай Беларусі Маргарытай Міхно, якая працавала ў адной з вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра і паспела выратавацца з 56-га паверха.
НН: Раскажыце, дзе вы знаходзіліся падчас тэракту? Чым запомніўся той дзень?
Маргарыта Міхно: Той дзень пачаўся для мяне вельмі рана — а сёмай раніцы я ўжо была ў машыне. Часам, летам, калі надвор’е было добрым, мы з мужам выходзілі з дому раней, і праз дваццаць хвілін ён высаджваў мяне ля
НН: Што вы адчулі ў момант сутыкнення самалёта і будынка?
ММ: І вось у 8.45 я уключыла камп'ютар. І тут яно здарылася. Гук надзвычайнай магутнасці — я нават не паспела спалохацца, настолькі яно было нечакана. Першая думка — на верхніх паверхах нешта з электрычнасцю. Пабегла да акна, залезла на стол і ўбачыла, што дахі суседніх будынкаў пакрытыя аскепкамі, абломкамі і паперамі. Вельмі шмат паперы ў паветры — як быццам нехта высыпаў тону канфеці. Зразумела было адно — наверсе выбухнула нешта вельмі вялікае і трэба хутка ўцякаць.
НН: Як удалося ўратавацца?
ММ: Я і мой сусед Нэльсан ускочылі ў ліфт, які ішоў на 43-і паверх (гэта так званы "лакальны ліфт") Там мы і даведаліся, што на 73 паверсе выбух (глупства, аднак нехта ўжо паспеў пусціць чуткі). На 43-м паверсе знаходзіліся экспрэсы —
НН: Ці бачылі вы, як абрынуліся будынкі?
ММ: А 9.15, на наступным прыпынку цягніка, я выйшла паглядзець, што адбылося — у двух агромністых будынках былі дзве гіганцкія дзіркі. Паліцыя перакрыла раён і не дазваляла набліжацца да будынкаў. Мы стаялі і глядзелі, як другая вежа складвалася як картачны дамок, хмара з пылу атачыла яго і стала рухацца ў наш бок — мы з крыкамі кінуліся ўцякаць і спыніліся толькі праз хвілін пятнаццаць, калі ўпэўніліся, што небяспека мінула. А яшчэ за пятнаццаць хвілін першая вежа гэтаксама склалася ў нас на вачах.
НН: Ад чаго залежыла магчымасць уратавацца?
ММ: Гэта залежыла ад паверха, на якім ты знаходзіўся. У першай вежы сутыкненне адбылося ў раёне дзевяностых паверхаў. Усе, хто знаходзіўся ніжэй, калі выхады на лесвіцу не былі заваленыя (а такое цалкам магло быць верагодным), мелі час каб спусціцца. Паўночная вежа абрынулася а 10.00. У нашай вежы сітуацыя была больш складанай — сутыкненне было нашмат ніжэйшым, і некаторыя людзі, якія ішлі з верхніх паверхаў, апынуліся на лесвіцы ў пункце ўдару якраз у момант сутыкнення.
НН: Ці адразу вы зразумелі, што гэта — тэракт?
ММ: Пасля першага ўдару ніхто бадай што не думаў пра тэрарызм. Зрэагаваць дапамаглі пастаянныя інструкцыі, што рабіць у выпадку экстрэннага здарэння. Асноўны ўпор рабіўся на тое, каб адразу пакінуць будынак па лесвіцы, пазбягаючы ліфтаў, якія ў выпадку пашкоджанняў могуць апынуцца пасткай. Гэта дапамагло нам выратавацца — нават тым, хто быў на верхніх паверхах. Пасля другога выбуху, аднак, ніхто ўжо не сумняваўся, што гэта быў акт тэрарызму.