Усё самае лепшае — на пляцоўцы каля бібліятэкі

Источник материала:  

У сталіцы каля Нацыянальнай бібліятэкі 10-11 верасня, падчас святкавання Дня горада, адбудзецца выстава-кірмаш прадукцыі прамысловых арганізацый Мінска, у тым ліку і той, што адносіцца да інавацыйных праектаў.

Тут будуць прадстаўлены ўсе раёны сталіцы з асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі, якія будуць дэманстраваць і прапаноўваць уласныя вырабы. Усяго ўдзел у выставе возьмуць 80 прадпрыемстваў горада з прадукцыяй, якая мае акцэнт на экспартаарыентаванасць, імпартазамяшчэнне. Асноўным сегментам на выставе будзе прадстаўленая аўтатрактарная і іншая тэхніка інавацыйнай накіраванасці (толькі новыя мадэлі гэтага года, абяцаюць арганізатары мерапрыемства) вытворчасці мінскіх аўтазавода, завода колавых цягачоў, трактарнага завода, "Амкадора", завода аўтамабільных прычэпаў і кузаваў. Напрыклад, "Амкадор" будзе здзіўляць мінчан і гасцей сталіцы новымі распрацоўкамі такой лясной тэхнікі, як харвестар, фарфардар і "балотнік"-пагрузчык торфу. Перыядычна будуць праводзіцца паказальныя выступленні кіроўцаў-выпрабавальнікаў на новых мадэлях транспартных сродкаў: трактарах, пагрузчыках, матацыклах.

Прадпрыемствы, што вырабляюць харчовыя тавары, будуць праводзіць дэгустацыю сваёй прадукцыі. Увогуле на выставе-кірмашы будзе арганізаваны пашыраны продаж прадукцыі па цэнах сталічных вытворцаў, у тым ліку і харчовай. Для наведнікаў таксама арганізуюць музычную забаўляльную праграму, пройдзе паказ мадэляў адзення айчынных вытворцаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Обыкновенный… чудо-зверь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика