Цукар падаражэў

Источник материала:  

Цэны на цукар у Беларусі павышаны на 20 працэнтаў з 9 верасня 2011 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.

Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 5 верасня 2011 года № 145 "Аб унясенні змянення і дапаўненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2011 года № 62". Гэтай пастановай замест фіксаваных рознічных цэн на цукар устаноўлены гранічныя максімальныя рознічныя цэны, узровень якіх павышаны на 20 працэнтаў адносна дзейных фіксаваных рознічных цэн на цукар-пясок белы без дабавак вагавы і расфасаваны па 1 кг. Так, гранічная максімальная рознічная цана на цукар-пясок, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку вагой ад 0,5 кг да 1 кг, устаноўлена ў памеры Br6 тыс. за 1 кг.

←Обыкновенный… чудо-зверь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика