ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Інтэрпал выдаў ордар на арышт Кадафі

Інтэрпал выдаў ордар на арышт лідара лівійскай джамахірыі Муамара Кадафі, а таксама яго сына Сейфа аль-Іслама і былога дырэктара ваеннай разведкі Лівіі Абдулы аль-Сенусі.

На ўсіх траіх пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Луіс Марэна-Акампа выпісаў ордар на арышт. Гэта азначае, што звергнуты лівійскі лідар, а таксама яго паплечнікі прылічаны да асоб, якія вышукваюцца больш за ўсіх. Усім траім інкрымінуюцца злачынствы супраць чалавецтва, у тым ліку забойствы і незаконны пераслед.

У ЗША і Мексіцы мільёны людзей засталіся без электрычнасці

Шэсць мільёнаў чалавек у шэрагу штатаў на паўднёвым захадзе ЗША, а таксама ў Мексіцы засталіся без электрычнасці ў выніку масавага адключэння электраэнергіі.

Экстранныя і памежныя службы пераведзены на рэзервовыя крыніцы энергіі, аднак некаторыя гарады (напрыклад, Сан-Дыега ў Каліфорніі, дзе жыве больш за мільён чалавек) практычна паралізаваныя. У Сан-Дыега ў выніку адключэння сілкавання былі спынены два атамныя рэактары, аднак улады сцвярджаюць, што небяспекі для персаналу і навакольных жыхароў няма. Паводле некаторых звестак, аварыя адбылася на лініі паміж Каліфорніяй і Арызонай. Кампанія не змагла назваць час ліквідацыі наступстваў аварыі, аднак папярэдзіла, што людзям прыйдзецца абысціся без электраэнергіі на працягу ночы і наступнай раніцы. Пры гэтым інфармагенцтвы паведамляюць, што прычынай адключэння маглі стаць дзеянні супрацоўніка энергетычнай кампаніі.

Гарадскія банды пагражаюць гульням-2012

Крымінальныя групоўкі з усходняй часткі Лондана Іст-Энда могуць перашкодзіць правядзенню летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Вялікабрытаніі, паведаміла кіраўнік МУС краіны Тэрэза Мэй.

Паводле яе слоў, Алімпійскі камітэт Вялікабрытаніі вывучае спосабы барацьбы са злачынцамі, засноўваючыся на досведзе барацьбы з беспарадкамі ў сёлетнім жніўні. Раней міністр юстыцыі Вялікабрытаніі Кенет Кларк звязаў беспарадкі, якія пракаціліся па краіне, з недастаткова эфектыўнай працай выпраўленчай сістэмы. Кіраўнік Мінюста краіны ўдакладніў, што тры чвэрці няпоўнагадовых, затрыманых за ўдзел у беспарадках, ужо прыцягваліся да адказнасці. Гэта, паводле яго меркавання, сведчыць пра неабходнасць экстранна рэфармаваць брытанскую выпраўленчую сістэму.

У Фінляндыі заклапочаны ўжываннем алкаголю

Фінскія навукоўцы рэкамендуюць забараніць у прадуктовых крамах продаж піва і іншых алкагольных напояў з утрыманнем спірту вышэй чым 3,5%. Гэта мера, паводле іх меркавання, неабходна дзеля зніжэння ўзроўню смяротнасці ад ужывання алкаголю.

У сумесным дакладзе трох фінскіх інстытутаў гаворыцца, што спажыванне алкаголю ў Фінляндыі дасягнула на гэты момант небяспечнага ўзроўню, павялічыўшыся ўтрая з 1968 па 2009 год. Колькасць смерцяў, выкліканых распіццем спіртнога, таксама патроілася. Колькасць чыстага алкаголю на душу насельніцтва ў Фінляндыі ацэньваецца ў 10,2 літра ў год. Штогод ад хвароб, злучаных з ужываннем алкаголю, паміраюць каля трох тысяч чалавек. Паводле меркавання даследчыкаў, паніжэнне максімальна дапушчальнага ўзроўню ўтрымання спірту ў піве, які прадаецца ў прадуктовых крамах, паменшыць агульнае спажыванне алкаголю ў краіне на 9%.

На Філіпінах злавілі кракадзіла вагой у тону

З гіганцкага кракадзіла хочуць зрабіць сусветную знакамітасць.

Вялізны кракадзіл вагой у адну тону і даўжынёй амаль 7 метраў быў злоўлены жывым на Філіпінах. Кракадзіл быў "захоплены" ў рацэ ў горадзе Бунаван некалькімі дзясяткамі сельскіх жыхароў, якія палявалі на яго на працягу трох тыдняў. У жніўні ён забіў буйвала, а ў ліпені — рыбака. Пасля таго, як жыхары накінулі на кракадзіла сетку і выцягнулі, ён быў падняты з дапамогай крана на грузавік і размешчаны ў нядаўна пабудаваным экатурыстычным парку. Эксперты кажуць, што кракадзіл можа стаць адным з найбуйнейшых сярод рэптылій, злоўленых за апошнія гады. Між тым, спецыялісты збіраюцца праверыць жывёлу на стрэс — з самага моманту знаходжання ў няволі кракадзіл адмаўляецца ад ежы. Аднак яго жыццю нічога не пагражае: рэптылія такіх памераў можа пражыць без ежы да паўгода.

←Обыкновенный… чудо-зверь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика