Высокі клас
08.09.2011
—
Новости Общества
Беларуская школа прызнана лепшай у Вільнюсе сярод школ нацыянальных меншасцяў
За парты віленскай беларускамоўнай сярэдняй школы імя Ф. Скарыны ў новым навучальным годзе селі 185 вучняў. Упершыню школьныя дзверы адчыніліся і для шаснаццаці першакласнікаў. А сама школа нядаўна была прызнана лепшай у сталіцы Літвы сярод школ нацыянальных меншасцяў.
Выступаючы на ўрачыстай лінейцы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын адзначыў той вялікі клопат, які праяўляе аб школе этнічная радзіма. Дзякуючы дапамозе дзяржустаноў Беларусі пастаянна абнаўляецца матэрыяльная база школы, бібліятэка папаўняецца беларускімі кнігамі і сучаснымі метадычнымі выданнямі. У школе быў зроблены рамонт, набыта новая мэбля і школьны аўтобус, навучальнае абсталяванне. Вось так дапамагла краіна суайчыннікам.
А 1 верасня пасол уручыў першакласнікам кнігу “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку”. Вучні таксама атрымалі памятныя падарункі ад Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — партфелі і наборы канцылярскіх прылад.
“Я шосты год у Дзень ведаў наведваю школу і бачу, як яна прыгажэе, становіцца ўсё больш папулярнай ў беларусаў Літвы, — адзначыў Уладзімір Дражын. — Пяць гадоў таму ў ёй вучыліся 130 вучняў, а сёння ўжо 185”. Ён адзначыў, што невыпадкова школа карыстаецца папулярнасцю і сярод усіх агульнаадукацыйных школ і гімназій Літвы — яна адзінаццатая. Міністэрства адукацыі Беларусі таксама ўзнагародзіла школу граматай за захаванне беларускіх традыцый і мовы.
Алена Юркявічэне