Сасна жыўцом на экспарт

Источник материала:  

Быхаўскія сосны растуць на Браншчыне. Лясная гаспадарка Быхаўскага раёна зарабіла 200 мільёнаў рублёў на продажы саджанцаў сасны ў Расію.

Увосень у лясгасе плануюць прадаць за мяжу яшчэ 6 мільёнаў сеянцаў сасны — значна больш, чым раней. Расіяне аднаўляюць лясы пасля леташніх пажараў, партнёраў задавольваюць якасць прадукцыі і яе кошт.

У Быхаўскім лясгасе ёсць пітомнік: ён быў заснаваны яшчэ за савецкім часам, а цяпер яго плошча падвоілася. Звычайна там вырошчваюць сосны, яліны, дубы, лістоўніцы, а зараз яшчэ і блакітныя яліны, туі і ядлоўцы, якія карыстаюцца попытам.

Ілона Іванова.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика