Фібулы і лунніцы ў Магілёве

Источник материала:  

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей набыў унікальную калекцыю ўпрыгажэнняў, якія датуюцца ІІ-V стагоддзямі нашай эры.

Металічныя ўпрыгажэнні адрозніваюцца выемістымі эмалямі чырвонага, белага, чорнага жоўтага колераў. Найбольшую ўвагу звяртаюць на сябе фібулы — засцежкі для адзення, нешта накшталт сучасных брошак. Ёсць у калекцыі таксама лунніцы — упрыгажэнні ў выглядзе паўмесяца.

"Гэта вельмі рэдкія і прыгожыя рэчы", — сказаў навуковы сакратар музея, археолаг Анатоль Седзін. Іх сапраўды зрэдку знаходзілі ў Беларусі, напрыклад, у Быхаўскім раёне. Дагэтуль у музеі, зазначыў Анатоль Седзін, меўся дзясятак падобных упрыгажэнняў. Цяпер да іх дададуцца яшчэ 27 каштоўных прадметаў.

Гэта самая значная пакупка Магілёўскага краязнаўчага музея за апошнія пяць гадоў. Калекцыю набылі ў прыватнага калекцыянера з Маладзечна. Вельмі хутка ўпрыгажэнні прывядуць у парадак, дакументальна аформяць іх і прадставяць у музейнай археалагічнай экспазіцыі.

Ілона Іванова.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика