Матылёк

Источник материала:  

У шматлікіх культурах матыль з'яўляўся ўвасабленнем некалькіх іпастасяў: з аднаго боку, гэта здольнасць да пераўтварэння, змен, найвышэйшая прыгажосць, з другога боку, гэта хуткацечнасць і смерць. Усе гэтыя асацыяцыі ўзніклі на падставе біялагічнага развіцця матыля: вусень, які з'яўляецца з адкладзеных яек, сімвалізуе жыццё. Пераўвасабленне вусеня ў "кукалку", зімаванне ў такім стане сімвалізуе часовую смерць. У сваю чаргу, з'яўленне ўвесну матыля, якому давядзецца лётаць з кветкі на кветку, стала сімвалам прыгажосці і кахання. Так у вобразе матыля аб'ядналіся сімвалы жыцця, смерці, і нарэшце, бессмяротнасці. Матылёк стаў сімвалізаваць душу, якая пакідае цела ў момант смерці. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, на надмагільных камянях была менавіта выява матыля. Хрыстос, які трымае на далонях матылька, сімвалізуе ўваскрэсенне.

Здавён было прынята памінаць памерлых, называючы іх імёны, у час, калі шмат матылёў лётае вакол вогнішча.

Паўсюдна існавала строгая забарона забіваць матылёў. Пры гэтым сталыя людзі казалі: "Чыясь душа прыляцела".

Цікавы факт: на Віцебшчыне на афарбаваных велікодных яйках рабілі адбіткі крылаў матылёў.

Па форме і колеры матылёў прадказвалі ўраджай, надвор'е і іншыя падзеі:

Вялікая колькасць белых матылёў прадказвала шмат малака ў кароў гэтым летам і вялікія дажджы.

Чырвоныя матылі — будзе шмат мёду, а лета будзе сухім.

Была распаўсюджана і такая прыкмета: калі ў пакой з хворым заляцеў матыль — чалавек памрэ хутка.

Па вышыні палёту першых матылёў меркавалі аб вышыні лёну гэтым летам.

Белыя матылі як сімвал снегу прысутнічалі ў шматлікіх казках, загадках, вершах і г.д.

І сёння выслоўе "лётаць матылём" азначае легкадумнасць, павярхоўнасць, а таксама "пустую" прыгажосць.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика