Заўсёды гатовы да бою экіпаж!

Источник материала:  
Поўным ходам ідзе адпраўка войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання для ўдзелу ў сумесным аператыўным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза-2011". 5 верасня са станцыі пагрузкі "Азярышча" для выканання задач вучэнняў на расійскі палігон "Ашулук" адправіліся каля трыццаці адзінак тэхнікі 355-га гвардзейскага асобнага танкавага батальёна 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. На вучэнні вайскоўцы адправіліся напярэдадні свайго прафесійнага свята — кожны год у другую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень танкістаў.  

Заўсёды гатовы да бою экіпаж!

— Якраз сваё прафесійнае свята, 11 верасня, мы правядзём у працы, — дзеліцца думкамі камандзір батальёна Мікалай Шуміхін. —Наперадзе шэсць-сем сутак у дарозе, больш за дзве тысячы кіламетраў. Удзел у дадзеных вучэннях дазволіць нам павысіць палявую вывучку асабовага складу, іх здольнасць сумесна з расійскімі вайскоўцамі выконваць вучэбна-баявыя задачы.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика