Рэканструяваны "Цэнтральны" аўтавакзал хутка прыме першых пасажыраў

Источник материала:  

З 10 верасня "Цэнтральны" аўтавакзал у Мінску пачне прымаць аўтобусы міжгародніх маршрутаў. Пра гэта "Звяздзе" распавяла начальнік аддзела перавозак філіяла "Мінскі аўтавакзал" КТУП "Мінсктранс" Юлія Старавойтава. Спыніць сваё існаванне і часовы прыпынак на вуліцы Дружнай.

У новым аўтавакзале мінчан будуць чакаць сучасныя памяшканні, гандлёвы корпус, паркінг на 500 машына-месцаў, абноўлены ў параўнанні з 2007 годам аўтапарк і многае іншае. Адным з цікавых архітэктурных рашэнняў будуць пасадачныя платформы непасрэдна пад будынкам вакзала, — менавіта для гэтага ён пастаўлены на калоны.

Рэканструяваны "Цэнтральны" аўтавакзал хутка прыме першых пасажыраў

  Аўтавакзал "Цэнтральны" стаў першым транспартным аб'ектам такога тыпу ў БССР, адкрыты ён быў 1962 годзе і 45 гадоў адпрацаваў на карысць мінчан і гасцей сталіцы. Аднак пасля будаўніцтва новага чыгуначнага вакзала аўтавакзал ужо не адпавядаў новай канцэпцыі Прывакзальнай плошчы. Да таго ж памяшканне было нефункцыянальным і не дазваляла аўтавакзалу прэтэндаваць на статус міжнароднага. А таму ўлетку 2007 стары будынак быў зачынены і затым дэмантаваны, а на яго месцы неўзабаве паўстаў новы сучасны транспартны комплекс. На час рэканструкцыі нагрузку па перавозцы пасажыраў на сябе ўзялі вакзалы "Маскоўскі" і "Усходні", а таксама аўтастанцыя "Паўднёва-Заходняя".

У новым будынку завяршаюцца работы перад адкрыццём, будаўнікі робяць апошнія штрыхі перад здачай. Аўтавакзал выцягнецца ўздоўж вуліцы Бабруйскай і будзе нагадваць прыпынены цягнік, прычым знешне ён выкананы ў стылі свайго суседа — чыгуначнага вакзала.

Яраслаў Лыскавец. Фота аўтара.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика