"Цень Іерусаліма" ў Віцебску

Источник материала:  

"Цень Іерусаліма" ў ВіцебскуУ Віцебскім абласным краязнаўчым музеі па ініцыятыве пасольства Ізраіля ў Беларусі прадстаўлена выстава работ вядомага ізраільскага майстра фота Леаніда Падруля.

"Цень Іерусаліма" (такую назву мае выстава) — гэта ўнікальныя фотаздымкі з натуры без усякай камп'ютарнай апрацоўкі. Мэта выставы, як тлумачыць сам аўтар, — звярнуцца да ўнутранага свету чалавека, зацікавіць яго гісторыяй падзей, якія адбыліся ў біблейскія часы на зямлі Ізраіля, і тымі, што адбываюцца ў сучаснасці ў гэтай краіне.

Выстава ў кастрычніку мінулага года дэманстравалася ў сталіцы Беларусі, пасля чаго "падарожнічала" па беларускіх гарадах. Цяпер яе ўбачаць і жыхары Прыдзвінскага краю.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика