Банкам прапанавалі не дапускаць празмерную нагрузку на тых, хто ўзяў крэдыт

Источник материала:  

Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам перагледзець сваю працэнтную палітыку на крэдытным рынку, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка

Гэта выклікана ростам кошту рэсурсаў, якія прыцягваюцца. У многім ён абумоўлены павышэннем стаўкі рэфінансавання. Таму кожнаму банку прапанавана распрацаваць комплекс захадаў па недапушчэнні празмернай нагрузкі на фізічных асоб па пагашэнні крэдытнай запазычанасці, якую яны маюць перад банкамі ў нацыянальнай ці замежнай валюце.

Такім чынам, банкам рэкамендавана пры павышэнні працэнтных ставак па раней выдадзеных фізічным асобам крэдытах падыходзіць індывідуальна ў кожным выпадку: улічваць катэгорыі крэдытаатрымальнікаў (напрыклад, шматдзетныя сем'і, інваліды, пенсіянеры, ветэраны, былыя вязні нацызму і іншыя), наяўнасць аб'ектыўных акалічнасцяў (рэзкае павелічэнне памеру плацяжоў па крэдытнай дамове, зніжэнне ўзроўню даходаў, страта працы, доўгая хвароба, няшчасны выпадак і іншае), ацэньваць здольнасць фізічнай асобы выконваць свае абавязацельствы. Банкам прапануецца шэраг магчымых спосабаў рэгулявання, але яны могуць выбраць і свае варыянты зніжэння крэдытнай нагрузкі. У той жа час Нацбанк перасцерагае, што рэалізацыя банкамі азначаных захадаў не павінна прывесці да росту агульнага ўзроўню рызык банка, зніжэння яго фінансавай надзейнасці ці невыканання нарматываў бяспечнага функцыянавання.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика