Торг дарэчы

Источник материала:  

У верасні ў Магілёўскай вобласці пройдуць традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы. На іх будуць гандляваць гароднінай і садавіной, бульбай, мёдам і іншымі харчамі, якія традыцыйна набываюць у запас на зіму. Абяцаюць, што прадаваць гэтыя тавары будуць па цэнах вытворцаў. Напрыканцы месяца ў абласным цэнтры адбудзецца і вялікі рыбны кірмаш.

Што датычыцца сітуацыі на спажывецкім рынку вобласці, то ў рэгіёне створаны стабілізацыйны фонд прадуктаў харчавання, якія карыстаюцца найбольшым попытам, такіх, як цукар, крупы, макарона і іншыя.

У пэўнай ступені напружанай застаецца сітуацыя па мясных вырабах, асартымент якіх скараціўся. Танная прадукцыя разбіраецца ў крамах на працягу некалькіх гадзін, і на паліцах застаюцца толькі дарагія каўбасы. Гэта тлумачаць дыспарытэтам цэн, памяншэннем паставак з іншых рэгіёнаў, вывазам тавараў. Ад гандлю патрабуюць актыўна працаваць, каб завозіць прадукты харчавання. На рынках вобласці вытворцам мяса прапануюць як мага больш месцаў для рэалізацыі сваёй прадукцыі.

Ілона Іванова.

←Внешкольные центры помогут поступить в вуз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика