"Добрае сэрца банка"

Источник материала:  

Дзяцінства створана для таго, каб маленькі чалавек мог расці, дзівіцца навакольнаму свету, а таксама хадзіць у школу. І 1 верасня — вельмі важны дзень, калі яднаюцца адчуванне ўрачыстасці і спадзяванні на добрую вучобу. Ніводнае дзіця не павінна прапускаць гэтае свята.

 

"Па неправеранай інфармацыі дзеці з анкалагічнага цэнтра не маюць заплечнікаў, каб ісці ў школу", — сказала мне ў тэлефоннай размове Святлана Берагейка, супрацоўніца Беларусбанка. Многія з нас сумна б уздыхнулі і пайшлі займацца сваімі справамі. А ў гэтай арганізацыі вырашылі не заставацца абыякавымі і дапамаглі анкалагічна хворым дзецям адзначыць свята ведаў. 2 верасня Беларусбанк ладзіў дабрачынную акцыю "Збярэм дзіця ў школу!" для тых, хто знаходзіцца на лячэнні ў Дзяржаўным навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.

"Добрае сэрца банка"

  Для дзетак былі падрыхтаваны шматлікія падарункі: заплечнікі, парасоны, віншавальныя паштоўкі, сродкі асабістай гігіены, розныя слодычы. Таксама былі ўручаныя наборы для школы, спартыўныя гульні, развіццёвыя дыскі. Апагеем свята стаў вялікі пяціярусны торт, які ўрачыста ўвезлі ў залу.

Бралі ўдзел у мерапрыемстве зоркі беларускай эстрады — спевакі Пётр Елфімаў, Вікторыя Алешка, вяла праграму Тамара Лісіцкая.

Дзеці былі вельмі ўзрадаваны. Яны актыўна ўдзельнічалі: і спявалі, і апладзіравалі, і адказвалі на пытанні, а таксама атрымлівалі падарункі. Было відаць, што яны адчуваюць сябе камфортна.

Начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Беларусбанка Яўхім Ідэльчык расказаў, што ідэя правядзення гэтай акцыі належыць моладзі банка. Яны, па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, вырашылі арганізаваць у банку валанцёрскі рух пад назвай "Добрае сэрца банка". У яго межах праходзіла і гэтае мерапрыемства. Ідэя была падтрымана ўсімі грамадскімі арганізацыямі банка (прафсаюзам, Саюзам жанчын, "Белай Руссю") і самім кіраўніцтвам банка, якое на акцыі прадстаўляла памочнік Старшыні праўлення Алена Платунова. Павіншаваць дзетак у гэты дзень прыехала цэлая дэлегацыя Беларусбанка, і падарункі, як яны прызналіся, дарылі "ад усяго сэрца".

Папулярны спявак Пётр Елфімаў расказаў пра свой удзел у акцыі "Збярэм дзіця ў школу!":

— Тут я як валанцёр, а не як артыст. Я прадстаўляю валанцёрскі рух Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мы праводзім марафон "Добрае сэрца". Я даўно гэтым займаюся і не першы раз прыязджаю ў гэты дыспансэр. Мяне не трэба прымушаць, заманьваць грашыма ці яшчэ нечым. Я займаюся дабрачыннасцю, бо лічу, што гэта патрэбна. Мяне вельмі парадавала, што ў нас з'явілася падтрымка такой вялікай установы, як Беларусбанк. Развіццю падобнага дабрачыннага руху трэба дапамагаць. З той пары, як майму дырэктару аднойчы патэлефанавалі і прапанавалі далучыцца да дабрачыннай акцыі, я ўжо не проста прымаю ўдзел, я амаль што жыву гэтым.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

←Аврил Лавин привезла в Москву нового бойфренда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика