У Акадэмію МУС — без выпрабаванняў?

Источник материала:  

Форму першакурснікаў Акадэміі МУС апранулі 450 чалавек. Колькасць ахвотных атрымаць адукацыю ў гэтай ВНУ застаецца стабільна высокай. Пасля невялікага перапынку аднавіў сваю работу факультэт права, на які залічана 400 чалавек.

Самы высокі конкурс выпаў сёлета на спецыяльнасць "Правазнаўства" следча-экспертнага факультэта — 4,36 чалавека на месца. Найбольшую колькасць балаў — 373 — набрала курсант следча-экспертнага факультэта Інга Пятровіч. Упершыню ў гісторыі Акадэміі МУС абітурыент (а цяпер курсант) Сяргей Краўчук залічаны на факультэт міліцыі (спецыяльнасць "Эканамічнае права") без уступных іспытаў — як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Аврил Лавин привезла в Москву нового бойфренда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика