Начная аўтапрагулка з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй

Источник материала:  

У Мастоўскім раёне начная аўтапрагулка кампаніі з 16-гадовым вадзіцелем скончылася трагедыяй, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю ноччу недалёка ад вёскі Капачы Мастоўскага раёна. Кампанія моладзі з 8 чалавек на легкавым "Опелі" накіроўвалася на дыскатэку ў суседнюю вёску. За рулём знаходзіўся дзесяцікласнік, які не меў права кіравання. На прамым гарызантальным участку дарогі ва ўмовах туману юны вадзіцель няправільна выбраў скорасць. У выніку машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася. Загінуў родны брат вадзіцеля. Віноўнік ДТЗ і яшчэ тры пасажыры шпіталізаваны.

←Аврил Лавин привезла в Москву нового бойфренда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика