Расплата за развод

Источник материала:  

Мой сын з жонкай і дачкой у 2006 годзе сталі ў чаргу на жыллё. У 2009 годзе пачалося будаўніцтва. Банк адкрыў на яго сям'ю ў складзе трох чалавек крэдытную лінію на 20 гадоў пад 5 працэнтаў 14 кастрычніка 2010 года. Першы ўзнос 600 000 рублёў мы ўнеслі ў жніўні 2009 года. Другі паявы ўзнос 1,5 млн рублёў мы ўнеслі ў лістападзе 2009 года. Так здарылася, што жыццё ў сына з гэтай жонкай не склалася і яны развяліся 13 красавіка 2011 года. А 30 мая ён паўторна зарэгістраваў шлюб з другой жонкай, у якой ёсць дзіця 2003 года нараджэння. Цяпер банк патрабуе ў яго ўнесці 2,8 мільёна рублёў, прычым матывуе гэта тым, што да заключэння другога шлюбу ён будаваў кватэру адзін і крэдытавалі яму 20 квадратных метраў. Але ж крэдытная лінія была адкрыта на траіх, на 60 квадратных метраў. Што аб гэтым гаворыцца ў заканадаўстве?

Гродзенская вобласць.

Адказ на Ваша пытанне ўтрымліваецца ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" са змяненнямі і дапаўненнямі, а таксама ў Палажэнні аб парадку і ўмовах прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2002 г. № 992 са змяненнямі і дапаўненнямі.

Згодна з Указам (падпункт 1.6), нарматывы агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, для вызначэння велічыні льготнага крэдыту ўстаноўлены ў памеры 20 квадратных метраў на аднаго члена сям'і, а пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры — 36 квадратных метраў. Для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах і будуюць у іх аднакватэрныя або блакіраваныя жылыя дамы, нарматыў агульнай плошчы для вызначэння велічыні льготнага крэдыту складае 30 квадратных метраў, а пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры ў блакіраваным жылым доме — 44 квадратныя метры.

Падпунктам 1.7 Указа, а таксама пунктам 4 Палажэння прадугледжана, што пры змяненні складу сям'і грамадзяніна ў перыяд будаўніцтва жылога памяшкання з выкарыстаннем ільготнага крэдыту і ўнясенні ва ўстаноўленым парадку змяненняў у спіскі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне льготнага крэдыту, робіцца пераразлік велічыні гэтага крэдыту, якая належыць да выплаты грамадзяніну. Пры гэтым у выпадку нараджэння ці ўсынаўлення дзяцей альбо смерці члена сям'і ўнясенне змяненняў у спіскі не патрабуецца. Пераразлік робіцца:

пры нараджэнні або ўсынаўленні дзяцей, скасаванні шлюбу — з даты пачатку крэдытавання;

у іншых выпадках — з моманту ўзнікнення падстаў з улікам будаўнічай гатоўнасці жылога памяшкання.

Алена Дзевойна.

←Подразделения белорусских ВВС и войск ПВО завершили передислокацию на полигон Ашулук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика