Ілжэміліцыянераў затрымалі хутка

Источник материала:  

36-гадовую жыхарку абласнога цэнтра абрабавалі два раней судзімыя зламыснікі, якія выдавалі сябе за праваахоўнікаў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Маладыя людзі, спыніўшы жанчыну на вуліцы Каліноўскага, прадставіліся работнікамі праваахоўных органаў і распачалі праверку. Маўляў, ёсць падставы меркаваць, што пры ёй знаходзяцца наркотыкі. Аднак усе карты аферыстам зблытаў нарад супрацоўнікаў ДАІ, які спыніўся непадалёк. Жанчына не страціла самавалодання і тут жа прапанавала "міліцыянерам" падысці да іх калег, каб сумесна з імі ва ўсім разабрацца. Зразумела, што гэта ў план зламыснікаў не ўваходзіла, і яны, паспеўшы ўкрасці ў пацярпелай 31 амерыканскі долар, 100 тысяч беларускіх і 2 тысячы расійскіх рублёў, зніклі. Аднак не прайшло і гадзіны, як налётчыкаў затрымалі сапраўдныя міліцыянеры з палка патрульна-паставой службы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Подразделения белорусских ВВС и войск ПВО завершили передислокацию на полигон Ашулук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика