На адходах можна зарабляць грошы?

Источник материала:  

Сур'ёзна абмеркаваць праблему ўтылізацыі адходаў плануецца падчас "круглага стала", які пройдзе ў рамках трэцяй міжнароднай выставы "Rесусlіng'11" напрыканцы верасня ў Мінску. Такая своеасаблівая пляцоўка для дыскусіі дапаможа выпрацаваць агульныя падыходы і абмяняцца меркаваннямі прадстаўнікам усіх зацікаўленых бакоў, лічыць Уладзімір ІСКАРЦАЎ, член аргкамітэта па правядзенні выставы "Rесусlіng'11", намеснік дырэктара інвестыцыйнага агенцтва "Vlаdіum".

— Гэтая тэма вельмі вострая для нашай эканомікі, і нам трэба зрабіць максімальна зручным і прымальным праект указа Прэзідэнта краіны аб абыходжанні з адходамі, які зараз рыхтуецца. Аказваецца, няма адзінага падыходу і адзінага меркавання ў розных міністэрстваў на гэты конт, а таксама няма пляцоўкі, дзе яны маглі б сабрацца нефармальна і гэтыя праблемы абгрунтаваць.

Сапраўды, гаварыць пра ўтылізацыю і перапрацоўку адходаў вельмі важна. У гэтым перакананы таксама і Анатоль ЯЦУК, прадстаўнік СТАА "Зялёная кропка":

— Узяць, напрыклад, батарэйкі — у свеце існуе 73 віды батарэек. Калі разбіваць па асобных тэхналогіях, то гэта значыць, што трэба стварыць 73 тэхналогіі па іх утылізацыі. Які шлях выбралі іншыя краіны? Кожная батарэйка мае нейкія каштоўныя кампаненты — металы. Іх драбняць і на металургічных камбінатах здабываюць гэтыя металы. Адзін кілаграм батарэек ідзе за некалькі тон руды.

Пры гэтым Анатоль Яцук перакананы, што да гэтай праблемы варта падыходзіць сістэмна:

— Калі не будзе залогавых цэн — не будзе і паўнавартаснага збору. Мы нічога цалкам не збіраем — ні макулатуру, ні ПЭТ-бутэлькі, ні батарэйкі. А паколькі не вылучаем перад утылізацыяй ці перапрацоўкай небяспечныя рэчывы з камунальных адходаў — значыць, апошнія таксама будзе складана перапрацоўваць. Нам трэба стварыць у рэспубліцы цэлую сістэму, і толькі тады мы пачнём зарабляць на адходах грошы, прычым вялікія.

Іван СТУЖКА.

←Подразделения белорусских ВВС и войск ПВО завершили передислокацию на полигон Ашулук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика