Маркетолагі Беларусі запрашаюць на акцыю "Узляці высока"
Другі год запар 3 верасня Беларускім маркетынгавым таварыствам арганізуецца сацыяльны валанцёрскі дэсант "Узляці высока" на тэрыторыі заказніка "Сакаліны" ў Мінскім раёне.
У гэты дзень прадстаўнікі каля 25 буйных вытворчых і гандлёвых арганізацый, а таксама прыватных кампаній будуць ажыццяўляць збор і вываз смецця на тэрыторыі ляснога масіву мясцовага заказніка. Заказнік "Сакаліны" ў Мінскім раёне (Мачулішчы) быў створаны для захавання і вывучэння прыроднага комплексу. На тэрыторыі заказніка выяўлены буйныя гняздоўі рэдкай птушкі — сокала пустальгі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.
Гэты сацыяльна-экалагічны праект падрыхтаваны штабам прафесійнага конкурсу "Брэнд года" сумесна з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Сяргей КУРКАЧ.