Рамантык рамантыку не таварыш

Источник материала:  

Партал ZN.UА паведамляе са спасылкай на часопіс СrоssСulturаl Rеsеrсh, што ў розных краінах вобраз рамантычнага кахання адрозніваецца. Гэта стала вядома пасля апытання 624 амерыканцаў, 296 расіян, 237 літоўцаў.

Для рускага рамантыка — гэта "шпацыр па бязлюдных вуліцах", для літоўца — "блуканне пад цёплым дажджом", а для амерыканцаў — "адчуванне цеплыні і прыемная смуга перад вачыма". Адзінае, у чым сыходзіліся ўсе апытаныя, што кахаць — значыць "быць разам".

Дарэчы, літоўцам, каб пакахаць, патрэбны ўсяго месяц, а вось амерыканцам — ад двух месяцаў да года. Рускія ўвогуле лічаць, што каханне — гэта недаўгавечная "казка", часовая ілюзія. Аднак і амерыканцы таксама часам называлі яго проста "падманам".

←Можно ли жить без дизайна?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика