Марафон дружбы "Гродна — Друскінінкай"
25.08.2011
—
Новости Общества
У стартавым пратаколе першага міжнароднага марафона дружбы "Гродна — Друскінінкай" былі зарэгістраваны 42 удзельнікі. Старэйшы з іх, літовец Вітаўтас Чупліс, нарадзіўся ў 1941 годзе, а самым малодшым аказаўся 19-гадовы беларус Мікалай Міхнюк.
Бегуны стартавалі ў Гродне ад стэлы Алімпійскай славы на тэрыторыі спарткомплексу "Нёман", а фініш адбыўся на Вільняўс алеі Друскінінкая. Усе прызавыя месцы ў абсалютным першынстве занялі нашы землякі: сярод мужчын — Мікалай Аношка, Аляксандр Клюйко і Аляксей Гаўрычэнка, сярод жанчын — Святлана Коўган, Наталля Цыцорына і Галіна Карнацэвіч.
Барыс ПРАКОПЧЫК.