Іншапланецяне атакуюць Зямлю?
Амерыканскія навукоўцы ўпэўненыя, што калі людзі не зменшаць узровень выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу, то на Зямлю могуць напасці іншапланецяне.
У справаздачы навукоўцаў НАСА і Універсітэта штата Пенсільванія пад назвай "Ці прынясе кантакт з іншапланецянамі карысць ці шкоду чалавецтву?" гаворыцца пра тое, што з-за таго, што расце колькасць выкідаў парніковых газаў, іншапланецяне могуць адчуць пагрозу сваёй бяспецы, і гэта прымусіць іх атакаваць Зямлю.
Справа ў тым, што змена тэмпературы Зямлі можа быць ацэнена іншапланецянамі такім чынам, што чалавецтва страціла кантроль над прыродай і пагражае ўсёй Сонечнай сістэме. Стан атмасферы Зямлі, сцвярджаюць навукоўцы, можна назіраць і ацэньваць з іншых планет. У дакладзе таксама гаворыцца, што пры станоўчым сцэнары кантакту з іншапланецянамі чалавецтва можа абмяняцца тэхналогіямі, каб перамагчы беднасць, голад і хваробы. Пры адмоўным сцэнары на Зямлю нападуць іншапланецяне ў тым стылі, як гэта было паказана ў фантастычным баявіку "Дзень незалежнасці".