У сталіцы на будоўлі знайшлі авіябомбу часоў Другой сусветнай

Источник материала:  

У Мінску ў час будаўніцтва будынка на вуліцы Быхаўскай знойдзена авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны магутнасцю 20 кг у тратылавым эквіваленце.

Як паведаміў начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС РБ Сяргей Кабаковіч, нямецкая бомба знаходзілася ў рабочым стане і магла выбухнуць ад дотыку каўша экскаватара. Жыхароў бліжэйшых дамоў прыйшлося эвакуяваць. Прыбыўшыя падрыўнікі пагрузілі бомбу ў спецыяльны грузавы аўтамабіль і вывезлі за межы горада.

Яўген АЛЕЙНІК,  "Мінск-Навіны".

"Мінск-Навіны".
←Солигорск готовится отметить праздник района и День шахтёра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика