У Оршы - лепшая гаспадарка краіны ў справе азелянення

Источник материала:  
24.08.2011 14:26 — Новости Общества

У Оршы - лепшая гаспадарка краіны ў справе азелянення

Оршанский региональный портал
Міністэрства прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўладкаванні тэрыторый.

У якасці крытэрыяў ацэнкі былі вызначаныя індывідуальныя і арыгінальныя дзеянні па ўладкаванні, экалагічнасць, арганічнасць з ландшафтам і некаторыя іншыя творчыя рашэнні.

У намінацыі “Уладкаванне месцаў кароткатэрміновага і масавага адпачынку грамадзянаў, пляжаў, набярэжных, зонаў адпачынку і прылеглых да іх тэрыторыяў, уладкаванне дарог” першае месца заваявала сялянская фермерская гаспадарка нашага гораду “Сябры і К”. Аршанцы апярэдзілі Салігорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва, а таксама зеленбуд Цэнтральнага раёна Мінска.

Сядзіба сялянскай фермерскай гаспадаркі “Сябры і К” знаходзіцца ў 4 кіламетрах ад Оршы па Дубровенскай дарозе ў вёсцы Загарадная. Для гасцей там даецца ў найм два дамы, у кожным з якіх могуць жыць па чатыры чалавекі. Таксама для наведнікаў ладзяцца паездкі па вядомых месцах нашага рэгіёну.  

←Большая транспортная развязка строится в Лиде на пересечении улиц Красноармейской, Толстого и 8-го марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика