ФАКТ
Гэта самыя папулярныя імёны, якія выбіраюць для сваіх дзяцей жыхары Магілёва. Цяпер людзі ў большасці аддаюць перавагу простым славянскім імёнам. Яшчэ не так даўно самымі моднымі лічыліся рэдкія старыя імёны: Еўдакім, Елісей, Васіліса, Яраслаў, Варвара. Аднак цяпер бацькі сталі больш выбіраць сваім дзецям імёны ў адпаведнасці з царкоўнымі календарамі.
Вядома, сёлета магілёўскім немаўлятам давалі і яркія, незвычайныя для цяперашняга часу імёны: Сільвестр (відаць, ад папулярнага персанажа расійскага серыяла "Універ"), Іларыя, Дамініка, Версавія, Назім, Сафіна. Жыць з такімі імёнамі малым, відаць, будзе не так ужо і проста, але можна адразу вылучыцца з натоўпу.
Між тым, вопытныя супрацоўнікі Магілёўскага ЗАГСа гавораць, што на працягу апошніх 25 гадоў аднымі з самых распаўсюджаных імёнаў у Магілёве з'яўляюцца звыклыя і прыгожыя Настасся і Арцём.
Экалогія і здароўе ў падарунакНапярэдадні новага навучальнага года ў Магілёўскім дзіцячым доме № 1 адкрываецца пакой экалогіі і здароўя.
У гэтай установе выхоўваецца болей за 60 дзяўчат-сірот ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Цяпер яны на летнім аздараўленні, а па вяртанні іх чакае сюрпрыз. У новым пакоі — трэнажоры, невялікі зімовы сад і інфармацыйны куток з матэрыяламі па здаровым ладзе жыцця. Пакой экалогіі і здароўя створаны дзякуючы спонсарству магілёўскіх прадпрыемстваў. У дзіцячым доме цэняць шэфскую дапамогу. Напрыклад, Магілёўская мытня сёлета падаравала ўстанове "жыгулі", хатні кінатэатр, а таксама ласункі на святы. Цяпер у Магілёўскім дзіцячым доме № 1 касметычны рамонт зроблены дзякуючы дапамозе прадпрыемстваў і гараджан.
Ілона Іванова.