У Мінскім раёне створаны біялагічны заказнік "Сакаліны"
24.08.2011
—
Новости Общества
Біялагічны заказнік мясцовага значэння "Сакаліны" плошчай 20,9 га створаны ў Мінскім раёне. Пра гэта паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.
Заказнік, размешчаны на ўскрайку гарадскога пасёлка Мачулішчы, павінен дапамагчы захаваць і вывучыць унікальнае каланіяльнае паселішча пустальгі звычайнай. Гэта птушка з сямейства сакаліных занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прыродны комплекс уключае каштоўныя ўчасткі хваёвага лесу і сухадольнага лугу, дзе сустракаюцца рэдкія віды птушак, земнаводных і раслін: драч, пустальга звычайная, зялёны дзяцел, чаратовая жаба, асака ценявая.
Ірына ЮДЗІНА, "Мінск—Навіны".
"Мінск—Навіны".