РОЗГАЛАС
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у ліпені гэтага года склала Br1 млн 854 тыс. 517 паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Для параўнання: у чэрвені гэты паказчык быў роўны Br1 млн. 782 тыс. 857. Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у чэрвені гэтага года склала Br1 млн 869 тыс. 237 (у чэрвені яна была Br1 млн 799 тыс. 416).
Свініна падаражэла на 10%З сённяшняга дня цэны на свініну патушную павялічваюцца на 10%.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 135 ад 22 жніўня 2011 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2011 года № 65". Такім чынам гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну ўстаноўлены наступныя: на свініну патушную (у тушах і паўтушах) першай і другой катэгорыі — 13 225 рублёў за кілаграм, на свініну патушную (у тушах і паўтушах) трэцяй катэгорыі — 12 348 рублёў за кілаграм. Да гэтага гранічныя максімальныя адпускныя цэны на гэтыя віды мяса былі 12 023 і 11 225 рублёў за кілаграм адпаведна. Як адзначаецца на сайце Мінэканомікі, павышэнне гранічных максімальных адпускных цэн на свініну зроблена па прапанове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання "ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны". Нагадаем, што апошняе павышэнне цэн на свініну было ў пачатку жніўня — тады яно склала 5%.
Павел БЕРАСНЕЎ.
На мінскіх рынках пенсіянерам выдзелены месцы для продажу сваёй прадукцыіУ Мінску на 15 рынках выдзелены гандлёвыя месцы для пенсіянераў і інвалідаў 1-й і 2-й групы — бясплатна або за сімвалічную плату — да 1600 рублёў у суткі.
Тут яны могуць рэалізоўваць пладова-агароднінную прадукцыю, вырашчаную на прысядзібных участках. Акрамя таго, гарадская ветэрынарная станцыя да канца гэтага года будзе бясплатна праводзіць для вышэйназваных катэгорый грамадзян неабходныя даследаванні пладова-агародніннай прадукцыі, вырашчанай на прысядзібных участках, агульнай вагой да 10 кг.
Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны".