"Пуз-парад": цяжарнасць у радасць!
23.08.2011
—
Новости Общества
Галоўнымі гераінямі гэтага сямейнага свята, што адбылося 21 жніўня ў Сілічах, сталі больш за сорак будучых мам.
Для цяжарных удзельніц свята былі арганізаваны цікавыя конкурсы і гульні — напрыклад, "Пуз-арт" (уся сям'я павінна была за пяць хвілін намаляваць на жывоціку ў будучай мамы што-небудзь цікавае). Афіцыйны колер свята быў аб'яўлены жоўтым — як знак сонейка і цяпла. Менавіта таму будучыя мамы былі апрануты ў жоўтыя рэчы, а напрыканцы свята запусцілі ў неба жоўтыя паветраныя шары з пасланнямі сваім дзецям. Таксама ўсе сем'і заклалі кляновую "Алею будучыні", дзе на кожным дрэўцы будзе вісець стужка блакітнага ці ружовага колеру.Арганізатары свята — а гэта святочны інфармацыйны цэнтр Prazdnіk.by і аддзел па справах моладзі Мінгарвыканкама — завяраюць, што "Пуз-парад" — гэта толькі пачатак! Ужо праз год маладыя мамы са сваімі дзеткамі змогуць прыняць удзел у свяце "Пупс-парад 2012".
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.