"Харламаў у Бабруйску!"

Источник материала:  

Кінастудыя Мікіты Міхалкова будзе здымаць у "Бабруйск-Арэне"

Студыя "Трытэ" арандавала Бабруйскі лядовы палац. Некалькі дзён там будуць здымацца сцэны для фільма пра легендарнага расійскага хакеіста Валерыя Харламава.

Чакаецца, што на лядовай пляцоўцы адновяць матч СССР—Швецыя зімовай Алімпіяды 1972 года ў Японіі. Месца выбрана невыпадкова: гавораць, што "Бабруйск-Арэна" падобная на лядовыя стадыёны японскага ўзору тых часоў. У Бабруйск, такім чынам, павінны прыехаць выканаўцы галоўных роляў: самога Харламава іграе Даніла Казлоўскі, а трэнера савецкай зборнай Анатоля Тарасава — Алег Меншыкаў. Усе шанцы трапіць у масоўку маюць удзельнікі бабруйскага аматарскага хакейнага клуба.

Ілона Іванова.

←Во время акции "Стоп-бензин" был задержан сын Алеся Беляцкого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика