Адказ кароткі, але па сутнасці: абяцанне выканана

Источник материала:  

Да праблемы жыхароў вуліц Палявая і Школьная вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна мы звярталіся ўжо двойчы: у нумарах газеты ад 25 лютага і 9 ліпеня. Здзівіць тут можа не столькі факт паўторнага разгляду сітуацыі, колькі даволі істотная розніца ў датах публікацый: пры неабходнасці мы вяртаемся да тэмы недзе праз месяц, а калі адпаведныя органы ўлады, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне таго ці іншага пытання, адрэагуюць аператыўна, — дык і яшчэ раней.

Да праблемы насельнікаў названых вуліц мы ўвогуле не планавалі вяртацца, паколькі палічылі іх сітуацыю вырашанай — так нас запэўнілі ("Адводную канаву абавязкова прачысцяць. Пытанне на кантролі мясцовай улады" — "Звязда" ад 25 лютага). Аднак 9 ліпеня пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" выйшаў матэрыял "Мы чакаем не адказу. Мы чакаем вырашэння праблемы чытачоў". Падставай для яго сталі нараканні ўсё тых жа насельнікаў вуліц Палявая і Школьная вёскі Ярэмічы: абяцанне прачысціць адводную канаву (самае позняе — у красавіку), якая, магчыма, з'яўляецца прычынай падтапленняў каля 20 дамоў грунтовымі водамі, не выканана. Пра што мы мусілі публічна нагадаць мясцовым уладам паўторна. Газета нагадала пра гэта і папрасіла толькі аб адным: хоць існуе заканадаўства адносна зваротаў грамадзян, дзе прапісаны тэрміны афіцыйнага рэагавання на іх, чаму мы, бясспрэчна, павінны падпарадкоўвацца, у згаданай сітуацыі для нас было больш важным атрымаць не аператыўна падрыхтаваны адказ, а пачуць, што праблема заяўнікаў нарэшце вырашана.

І вось — ліст з Карэліцкага райвыканкама. Ён невялікі, але цалкам увесь па сутнасці: "Пісьмовы калектыўны зварот жыхароў аграгарадка Ярэмічы, што паступіў у рэдакцыю газеты "Звязда", разгледжаны Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам. Па выніках разгляду паведамляем наступнае.

Для выканання работ па ачыстцы канала для адводу паводкавых і сцёкавых вод з вуліц Школьная і Палявая ў аграгарадку Ярэмічы выраблена праектна-каштарысная дакументацыя. З 12 ліпеня Карэліцкім участкам Дзятлаўскай ПМС распачаты работы па яго ачыстцы. На 12 жніўня работы выкананы на 70 працэнтаў.

Да 1 верасня работы па ачыстцы канала будуць выкананы ў поўным аб'ёме, пра што вам будзе паведамлена дадаткова".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика