Шматгранны круглянскі "Ізумруд"

Источник материала:  

У раённым цэнтры Круглае адкрыўся сучасны гандлёва-гасцінічны комплекс

Круглянская ПМК-266 закінуты будынак школьнага інтэрната сваімі сіламі і за ўласныя сродкі ператварыла ў выдатнае месца адпачынку. "Ізумруд" — гэта назва, лічаць будаўнікі, адлюстроўвае шматграннасць новага комплексу, які радуе людзей і прыносіць ім карысць.

Першая чарга "круглянскага люкса" складаецца з 8-мі камфартабельных гасцінічных нумароў, рэстарана, боўлінга, дыска-клуба (з танцпляцоўкай на 150 чалавек) і цэнтра здароўя. Дарэчы, гэтымі днямі ў цэнтры здароўя разам з саўнай запрацавала адмысловая крыясаўна, дзе з дапамогай нізкіх тэмператур можна ўмацаваць імунітэт.  

Шматгранны круглянскі "Ізумруд"

У "Ізумрудзе" ёсць зала для ўрачыстасцяў, дзе ўжо пачалася рэгістрацыя шлюбаў. Спецыяльна для маладых у гасцініцы ёсць адмысловы нумар. Рэстарацыя ў бліжэйшыя некалькі месяцаў распісана на ўсе выхадныя дні, прычым адзначаць вяселлі і іншыя святы плануюць не толькі жыхары Круглага, але і Магілёва.

Мяркуецца, што ў гасцініцы будуць спыняцца турысты, для якіх арганізуюць экскурсіі па мясцовых славутасцях, адна з якіх — знакаміты "Бялыніцкі стоўнхэндж" у суседнім раёне.

Другая чарга "Ізумруда" цяпер будуецца — гэта будуць басейн і тэнісны корт.

Ілона Іванова.

←В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика